понедельник, 20 февраля 2017 г.

Інтэрнет-эстафета да Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Тэма Дня 2017 года - «На шляху да ўстойлівай будучыні праз шматмоўную адукацыю».
У мэтах дасягнення ўстойлівага развіцця навучэнцы павінны мець доступ да навучання як на роднай, так і на іншых мовах. Менавіта праз авалоданне першай або роднай мовай набываюцца асноўныя навыкі чытання, пісьма і лічэння. Мясцовыя мовы, асабліва мовы меншасцяў і карэнных народаў, з’яўляюцца носьбітамі культуры, каштоўнасцей і традыцыйных ведаў. Такім чынам, яны адыгрываюць істотную ролю ў забеспячэнні ўстойлівай будучыні.
Сёлета Міжнародны дзень роднай мовы набывае асаблівую значнасць для беларусаў, таму што 2017 год праходзіць пад знакам 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
З гэтай нагоды Гомельскае абласное аддзяленне РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» з 20 па 26 лютага 2017 года праводзіць Інтэрнет-эстафету, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.
Для ўдзелу ў эстафеце неабходна на сцяне мерапрыемства ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» (https://vk.com/dzenmovybelau) размясціць свой фотаздымак з выявай кнігі беларускага аўтара, якая на думку ўдзельніка вызначаецца цікавым зместам, глыбінёй думкі і адлюстроўвае багацце і непаўторнасць беларускай мовы; пазначыць запіс хэштэгамі: #дзеньроднаймовы, #роднаямова, #мова, #unesco, #беларускайкнізе500год, #клубыюнеска, #belau; падзяліцца сваім запісам на сваёй старонцы;  запрасіць сваіх сяброў далучыцца да эстафеты.