суббота, 23 февраля 2019 г.

Мова народа - душа народа

Нядаўна ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Па дадзеных ЮНЕСКА ў свеце існуе больш за 7000 моў, 95% з якіх знаходзіцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка моў не мае сваёй пісьменнасці, а больш за 40% знаходзіцца на мяжы вымірання. У атласе моў ЮНЕСКА беларуская мова знаходзіцца сярод 25 моў, якім пагражае знікненне.
Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць народныя традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і  аб’ядноўвае людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.
Пра гэта распавядалі члены клуба ЮНЕСКА “Рунь” насельніцтву горада пад час акцыі “Мова народа – душа народа”, якую яны праводзілі разам з супрацоўніукамі  цэнтральнай раеннай бібліятэкі. А яшчэ навучэнцы прапанавалі выканаць шэраг заданняў: прачытаць вершы беларусіх паэтаў, адгадаць загадкі, скласці прыказкі, перакласці словы з рускай мовы на беларускую.
Шчырымі беларускімі словамі і аб прыродзе, і аб людзях роднага краю гучалі вершы ў выкананні рагачоўцаў. Людзі больш сталага ўзросту з легкасцю назывлі беларускія народныя танцы: “Крыжачок”, “Таўкачыкі”, “Лянок”, “Лявоніха”, “Кола”, “Бульба”, “Полька”, “Ківуха”, “Юрачка”.
А колькі мудрасці схавана ў беларускіх загадках! Нашы цудоўныя беларусачкі-юнесачкі прапанавалі прахожым паспрабаць іх адгадаць. За выкананае заданне кожны змог атрымаць пачастунак з фантастычнага кошыка.
Мерапрыемства атрымалася шчырым і пазнавальным. Праз гэту акцыю удзельнікі клуба ЮНЕСКА “Рунь”, навучэнцы Рагачоўскага педагагічнага каледжа, яшчэ раз звярнулі ўвагу на тое, што мову родную трэба берагчы, даражыць і шанаваць.